"Человек стоит столько, сколько стоят его слова"

У лютым адбылася 26 Мінская международная кніжная выстава – кірмаш. Яна паказала, што цікавасць да кнігі вяртаецца.

На гэтай выставе прэзентавалі кнігу Члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Івана Паўлавіча Ярашэвіча “Што ў прозвішчы тваім”. У сваёй прадмове да кнігі Алесь Карлюкевіч падкрэсліў, што “Прозвішчы – скарб народа… Спадзяюся, што шмат хто з чытачоў следам за чытаннем гэтага выдання паспрабуе ажыццявіць свой уласны пошук гісторыі паходжання свайго прозвішча ці прозвішча блізкіх яму людзей”. А Іван Ярашэвіч на прэзентаціі сваёй кнігі заўважыў: “ Ад продкаў нам засталася багатая гістарычная спадчына. У тым ліку прозвішчы. Яны духоўная каштоўнасць кожнага чалавека, пераемнасць мінулага з сучаснасцю…”

З хваляваннем прыняў падарунак ад аўтара. Бо сам не губляў надзеі адшукаць свае карані. Але шмат чаго гістарычнага згублена ў полыме вайны.

Вось як растлумачыў Іван Паўлавіч маё прозвішча ў сваёй кніге.

САРОКА. САРОКО. СОРОКО

На Беларусі гэтыя тры прозвішчы маюць агульнае паходжанне, ды і блізкія па вымаўленню. Ва ўсходняў частцы краіны больш распаўсюджаны Сорока, Сороко. У Расіі, Украіне яны таксама шырока вядомыя. Доўгі час ім папярэднічалі вусныя народныя найменні. Калі ж улады пачалі ўводзіць афіцыйныя прозвішчы, найменне набыло юрыдычны статут. Вызначаю некалькі варыянтаў іх расшыфроўкі.

Першапачаковае найменне Сарока магло ўзнікнуць ад нарадження дзіцяці ў дзень памяці сарака Савастыйскіх мучанікаў. Іх катавалі ў 313 годзе, каб яны адмовіліся ад Хрыста. Праваслаўная царква адзначае іх у пачатку сакавіка месяца. Раней лічылася, што нарадження дзіцяці ў дзень святога з’яўляецца добраю прыкметаю для будучага жыцця чалавека. Гэты факт з задавальненнем падкрэслівалі бацькі. Павітуха паведамляла ўсей вёсцы паяўленнем на свет Сарокі. Вось і пачалі чалавека зваць Сарокай. Мне падаецца, што Сарокі сапраўды асобы харызматычныя.

Ведаю Ў Мінску таленавітага пісьменніка і паспяховага бізнесмена В.І. Сароко, чалавека моцнай волі. Прыклады можна доўжыць.

Продкі – язычнікі вельмі паважліва адносіліся да сарокі – птушкі. Яны здалёк папярэджваі іх аб нечаканым з’яўленні чужака. Адзін з радоў абагатвараў сароку. Лічыў яе сваёй заступніцай. Прадстаўнікоў рода суседзі клікалі Сарокамі, ды яны і самі сябе так называлі. Значная колькасць сучасных прозвішчаў утварылася менавіта на аснове родавых найменняў, напрыклад: Арол, Воўк, Мядзведзь і г.д.

Слушнай з’яўляецца і наступная версія паходжання прозвішча. Сарока – птушка кемлівая, прыгожая. Яна любіць назіраць за людзмі і не баіцца іх. На поўдзень з Беларуси, яны не адлятаюць. Зімою збіваюца ў стайку і трымаецца ля вёсак. Іх цікавяць гукі, рух, колер, бляск, пах. На адным месцы доўга не трымаюцца. За кароткі час аблятаюць паселішча і паведамляюць аб сабе моцным гукам. Людзі звяртаюць на іх вэрхал і выходзяць паглядзець свой двор.

Чалавек атрымаў мянушку Сарока за непаседлівасць, цікававасць да навін, падзей, людзей. Пры гэтым яму ўласціва даводзіць убачанае і пачутае суседзям, сябрам. Усюды ён першы, таму і ведае шмат.

Лічу рэальнымі першы і другі варыянт тлумачэння. Сучасным носьбітам прозвішча патрэбна ганарыцца ім, мацаваць дасягненнямі ў працы, добрымі справамі людзям, прадоўжыць свой род. Смешна робіцца, калі аддзельныя асобы без падстаў падпраўляюць іх на Сароко, Сороко, а пры націск у вымаўленні і гаварыць нельга, тым самым скажаюць родную мову. Шаноўныя, не рабіце гэтага!