У тэта веру, хто 6 што ні казаў, спасылаючыся на час: маўляў, зараз не да высокіх матэрый, усе дбаюць толькі аб сваім, каб хоць неяк выжыць...
Не спрачаюся, часы цяпер не лепшыя, і дбаць аб уласным выжыванні даводзіцца, ды і трэба, кожнаму. Але ж жыць толькі гэтым - звар’яцець можна!
...Мне ўжо выпадала расказваць у газеце пра народны тэатр фальклору “Матуліна хата”, што ўзнік і працуе пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г.Мінска. Узнік ён у мікрараёне “Малінаўка” больш за тры гады таму і вядомы ўжо не толькі ў сталіцы, а і ў далёкай глыбінцы.
Нагадаю, як усё пачыналася. Даўно я заўважаў, што на лавачках ля шматпавярховак, дзе жывуць перасяленцы з чарнобыльскай зоны, збіраюцца, як калісьці на вёсцы, старыя людзі. Ніяк не прывыкнуць да новага, гарадскога ладу жыцця, яго нязвыклага рытму, гулу-грукату. Не знаюць, за што рукі зачапіць, чым заняцца, калі не вядзе да звыклых неадчэпных спраў пільная патрэба. Заслужаны адпачынак, кватэра з усімі выгодамі - гэта, канечне, добра, але... Вяскоўцы сумуюць без роднай хаты, роднага поля, любых сэрцу краявідаў. Вось і выбіраюцца са сваіх утульных кватэр “на сяло” - лавачку ля пад’езда, каб пагутарыць з землякамі, згадаць аб дарагім, страчаным незваротна з-за нечаканай страшнай навалы. Сядзяць часцей за ўсё з сумнымі тварамі, уздыхаюць, маўчаць. А то і - чую - заводзяць знаёмую змалку песню роднай старонкі.
Часта гаварыў са сваімі палескімі землякамі, разам думалі-гадалі: як падвесяліць тужлівы настрой людзей, сабраць спеўны гурт, каб пачулі яго не толькі ў межах гарадскога двара. I, галоўнае, каб адчулі адарваныя ад бацькоўскага кута вяскоўцы, што яны цікавыя і патрэбныя не толькі свайму перасяленскаму колу.
Насустрач нам прыйшлі добрыя людзі з ужо згаданага тэрытарыяльнага цэнтра, выдзелілі нам прасторнае памяшканне. Былыя палешукі панеслі сюды маляўнічыя вышыванкі, уборы, ручнікі, абрусы, тканыя посцілкі і дарожкі ўласнага вырабу. Бачым - можна цэлую вясковую хату аздобіць, вось і перанясём яе ў горад. Зручна тут збірацца на пасядзелкі-вячоркі, спя- ваць і танцаваць, узнаўляць традыцыйныя нашы абрады і святы, якія ў памяці змалку і без якіх не ўяўлялася жыццё. Хай прыходзяць у гэтую хату ўсе, хто пажадае. Прыходзяць і далучаюцца да глыбіннай народнай культуры, ад якой многія гараджане аказаліся адарваныя і, таго не разумеючы, папросту збедненыя.
Атрымалася ўсё, як задумвалі, нават болын за тое. Народны тэатр па імені “Матуліна хата” здолеў стаць прыцягальным цэнтрам для многіх жыхароў Малінаўкі. Услед за таленавітымі і ўсё яшчэ галасістымі старэйшымі жанчынамі пацягнуліся іх дочкі і ўнукі, моладзь. Нават з іншых раёнаў сталіцы сталі прыязджаць, каб спасцігаць мудрасць сваіх продкаў, багаты паэтычны і вобразны свет народнага мастацтва. Ды і самі з ахвотай ўключаюцца ў творчы працэс.
Першыя поспехі акрылілі нашых артыстаў. Дзе б ні выступалі ці ў сваю “хату” запрашалі - паўсюль усхваляваныя твары, падзякі, просьбы як часцей ладзіць святы, без якіх чарсцвее душа.
Аднойчы мы замахнуліся на далёкую, але ўсім жаданую вандроўку на зямлю сваіх бацькоў і дзядоў - Гомельшчыну. Вельмі ж хацелі пабачыць наш тэатр у Жыткавічах і Тураве, з якiмi цесна звязаны лепшыя гады майго жыцця. Тут у свой час я меў гонар ствараць ансамблі народнага танца, якія жывуць дагэтуль і маюць вялікую папулярнасць. Падрыхтэвалі мы спецыяльную праграму "Люблю наш край" і гатовы былі выправіцца ў дарогу. Ды як? Мы ж працуем як самадзейны калектыў, без фінансавых уліванняў...
Але свет і сапраўды не без добрых людзей. На выручку прыйшоў цудоўны чалавек - пісьменнік, бізнесмен Валерый Сарока. Былы вясковец, ён па-сыноўску любіць вёску і яе людзей. Дзякуючы бескарыслівай дапамозе Валерыя Ларывонавіча мы і апынуліся там, дзе нас чакалі. I былі невыказна шчаслівыя, кблі, наведваючы з падарункамі і вянком родных песень дамы састарэлых і сельскія клубы, бачылі іскрынкі радасці ў вачах людзей, што ў свой час аддалі ўсе сілы і здароўе дзеля таго, каб жыла наша зямля. I сам паэт - а ён быў разам з намі - не раз змахваў слязу...
Цяпер збіраемся наведаць Дзіцячы чарнобыльскі фонд у Буда-Кашалёве, затым зноў паедзем у Жыткавічы і далей - у Столінскі раён. I зноў, дзякуючы шчодрасці Валерыя Сарокі, сённяшнія палешукі сустрэнуцца са сваімі даравітымі землякамі, што і ў вялікім горадзе не забыліся пра бацькоўскі кут, нясуць у сэрцы і на вуснах галасы-мелодыі любай навекі зямлі, знаёмяць са сцэнкамі з даўнейшага жыцця, танцамі-карагодамі, абрадавымі дзеяннямі, іх зарадам дабрыні і святла.
На гэты раз з салодкімі дарункамі павязём на Палессе кнігі паэта-дабрадзея, а таксама газету “Народная Воля”. Хай разам з песняй прыходзіць да людзей і добрае слова Праўды і Надзеі.
3 надыходзячымі Калядамі і Новым годам, дарагія людзі! Хай шчасціць вам ва ўсім, паўсюль і заўжды!
Мiкола КОТАЎ, харэограф, мастацкі кіраўнік тэатра фальклору “Матуліна хата”.
Народная Воля, 22 декабря 2015