Словы Міколы Котава
Прысвячаецца Валерыю Іларыёнавічу Сароку, чалавеку багатай душы, нялёгкага лёсу. Дарагім яму жонцы Жані і дачцэ Ірынкі.
Рэдка я еду сюды, домік мой ужо сяды.
Тут ўсё дзяцінства прайшло, сэрцу майму дарагі.
Продкаў тут памяць жыве, песні матулі пяе.
І мой лужок дарагі, зоркаю ранняй устае.
Гэта мае скакуны, вёска мая Скакуноўшчына.
Бацькоўскі садок дарагі, дзяцінства маё басаножжая.
Бацькоўскі садок дарагі, дзяцінства маё басаножжая.
Цяжка ім продкам было, дзетак сваіх даглядаць,
А ў бамбёжку – вайну, целам сваім закрываць.
Моцна к матулі прыжмусь, бацьку свайму пакланюсь,
І к сваей роднай зямлі, ласкай душой прытулюсь.
Гэта мае скакуны, вёска мая Скакуноўшчына.
Бацькоўскі садок дарагі, дзяцінства маё басаножжая.
Бацькоўскі садок дарагі, дзяцінства маё басаножжая.
Вёску любіў і люблю, у Лапаровічах сёння жыву.
Родныя людзі са мной, дзякую ім за любоў.
Долю я ўсякую меў, што нікаму ні хацеў.
Годы ляцяць і ляцяць, іх нікаму не дагнаць.
Гэта мае скакуны, вёска мая Скакуноўшчына.
Бацькоўскі садок дарагі, дзяцінства маё басаножжая.
Бацькоўскі садок дарагі, дзяцінства маё басаножжая.
Хто б ты не быў чалавек, ты не забудзеш навек
Продкаў сваіх і зямлю, родную маці сваю.
Будзем свой край шанаваць, працай яго ўслаўляць,
Моцы, здароў’я жадаць і сябраваць, сябраваць.
Гэта мае скакуны, вёска мая Скакуноўшчына.
Бацькоўскі садок дарагі, дзяцінства маё басаножжая.
Бацькоўскі садок дарагі, дзяцінства маё басаножжая.
Моцнага здароў’я Вам, Валерый Іларыёнавіч, Вашым родным і блізкім. Шчыра дзякуй за падтрымку Народнага творчаства, тэатра фальклора “Матуліна хата”.
З павагай Мікола Котаў