Валерый Іларыёнавіч Сарока пісьменнік, прадпрымальнік. Вельмі заняты чалавек. Але ён заўсёды знаходзіць час, каб наведаць наш тэатр фальклору “Матуліна хата”, каб паслухаць народныя спевы, пабачыць танцы. Шчыра прызнаўся, што іх танцавала яго маці на вячорках. І ён пускаецца ў пляс. Ці возьме бубен і лоўка адбівае рытм прыпевак:
Дзе б не быў я за мяжою,
У Беларусь мне хочацца
Каб бульбу з салам смакаваць
І вялікай бяды не знаць.
Валерый Іларыёнавіч не проста прыходзіць да нас у госці, але і дапамагае фінансава. Мы вельмі ўдзячныя яму за гэта. Дзякуючы яму мы арганізоўвалі канцэрты ў дамах састарэлых, у дзіцячай установе закрытага тыпу. Выступалі ў дамах і інтарнатах. З яго дапамогай мы набылі некаторые сццэнічныя строі. Рыхтуецца да выхаду буклет “Наша матуліна хата”.
Шаноўны Валерый Іларыёнавіч, хай Гасподзь дае Вам моцы і здароўя. Моцы і здароўя Вашым блізкім і родным. Усяго лепшага на ніве пісьменства.
Ад імя 12 артыстаў тэатра Кацярына Пяршлевіч, мастацкі кіраўнік, рэжысёр.
Ганаровы грамадзянін г. Турава Мікола Котаў.
Харэограф – артыст Рыгор Клейко.