"Человек стоит столько, сколько стоят его слова"

Томаш Важдзецкі нарадзіўся ў сям’і відзаўскага шляхціца. Адукацыю атрымаў у Вільні, жыў і, відаць, працягваў вучобу за мяжой. Аднак амаль да саракагадовага ўзросту быў вядомы толькі вузкаму колу сяброў. У канцы сакавіка 1794 года, калі ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Касцюшкі, побач з глаўнакамандуючым з’явілася імя нікому дагэтуль невядомага правінцыяльнага шляхціца Томаша Важдзецкага.

Літаральна за лічаныя дні Важдзецкі збірае і ўзбройвае толькі ў ваколіцах Відзаў атрад у трыста чалавек. Паўстанцы рухаюцца на Захад, да іх далучаецца шляхта, сяляне. Армія Важдзецкага хутка павялічваецца да васьмі тысяч і пад яго камандаваннем паспяхова змагаецца з царскім войскамі пад Брэстам, авалодвае Лібавай, удзельнічае ў абароне Варшавы. За поспехі ўсяго войска і асабістую адвагу Касцюшка прысвойвае Важдзецкаму званне генерал – лейтэнанта і, што лічылася асобым адметным знакам, узнагароджвае яго залатым пярсцёнкам з надпісам – “Радзімы сваёй абаронцу”.

У адным з апошніх баёў з рускімі войскамі – дзесятага кастрычніка пад Матэёвіцамі – Касцюшка быў цяжка паранены і трапіў ў палон. А ўжо праз два дні яго пераемнікам назначаецца генерал Важдзецкі. Праўда, у званні глаўнакамандуючага ён прабыў нядоўга – менш чым праз месяц, 18 лістапада, таксама трапляе ў палон. Як і Касцюшка, Важдзецкі быў пасаджаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць.

Два гады абодва генералы правялі ў зняволенні і былі вызвалены па амністыі Паўла першага. Паўстанне, якое пачалося некалькамі бліскучамі перамогамі і мэта якога была вызваліць і аднавіць Польшчу і ажыццявіць у ёй дэмакратычныя пераўтварэнні адпаведна з канстытуцыяй 1792 года, падаўлена. Касцюшка выяджае ў Злучаныя Штаты, Вяждзецкі вяртаецца Ў Відзы, у свій маёнтак, і на доўгія трынадцаць годоў знікае з палітычнай арэны…

Чым займаўся Томаш Важдзецкі, пасяліўшыся ў Відзах – Лаўчынскіх? Звестак няшмат, аднак вядома, што ён напісаў том успамінаў аб паўстанні 1794 года ў Вялікім княстве Літоўскім. Памёр Важдзецкі ў 1816годзе і згодна з завяшчаннем быў пахаваны на Радзіме – у Відзах.

Леанід Пракопчык