Да людзей несправядліва забытых суайчыннікамі адносіцца Іосіў Антонавіч Гашкевіч. Нарадзіўся ён на Міншчыне ў сям’і святара.
Тройчы рабіў кругасветныя падарожжы. Пабываў у Паўднёвай Афрыцы, вывучаў флору і фауну Кітая, Карэі, Японіі. Плаваў на знакамітым фрэгаце “Палада”. Цудоўна ведаў замежныя мовы, ў тым ліку японскую і кітайскую, стаў першым прадстаўніком царскай Расіі ў Японіі.
Першы дагавор паміж Расіяй і Японіяй быў падпісаныў 1865 годзе. Консулам прызначалі Гашкевіча.
Чалавек усебакова адукаваны, Іосіф Антонавіч быў не проста консулам, ён з’ўляўся адначасова як бы сапраўдным пастпрэдам славянства ў гэтай далёкай краіне. У жыццё яе Гашкевіч прынёс шмат славянскага. Навучыў японцаў шыць еўрапейскую вопратку, саліць грыбы, капусту, даіць кароў і біць масла. Адкрыў першую праваслаўную царкву і запрасіў з Расіі святара. Вучыў японцаў і фатаграфаванню. Не так даўно ў Японіі адшуканы адзін з яго негатываў. І па сёнешні дзень існуюць там дзе школы фатаграфіі, два напрамкі: нагасакскі і хакадацкі. Стваральнік апошняга – наш зямляк.
Гашкевіч стварыў і першы японска – рускі слоўнік,с за што атрымаў славутую Дзямідаўскую прэмію і залаты медаль Расійскай акадэміі навук. Прабыў ён у Японіі сем гадоў. Да выхаду ў адтстаўку жыў у Пецярбурзе. Апошнія гады правёў у Астраўцы. Там купіў маёнтак і напісаў грунтоўную працу “Аб каранях японскай мовы”, якая пасля выйшла ў Вільні.
У нас пра І. А. Гашкевіча паступова забыліся. Пасля віхуры 1917 года пісалася новая гісторыя, у рамках якой не ўкладваўся стацкі саветнік, уладальнік маёнтка Малі Астравецкага павета Віленскай губерніі, кавалер многіх царскіх ордэнаў І.А. Гашкевіч. Пра дыпламата Гашкевіча першымі і ўсер’ёз загаварылі японцы. У 1929 японскі вучоны Абэ Масалі апублікаваў у гістарычным часопісе нарыс “Гашкевіч – рускі консул у Хакадатэ”. Праз 30 гадоў у Амерыцы з’явіліся першыя матэрыялы пра Гашкевіча. Іх аўтар Георг Ленсен, вучоны з фларыдскага ўніверсітэта. У гарадах Хакадатэ і Хеда створаны музеі Гашкевіча. Існуе таварыства “Памяць пра І.А. Гашкевіча”, прадстаўнікі якога ў 1986 годзе прыяджалі ў Мінск.
Настаў час і нам ушанаваць памяць гэтага выдатнага чалавека. Іосіў Гашкевіч – Адысей з Беларусі – варты гэтага.
З кнігі Віталя Пузанава “Адысей з Белай Русі”