"Человек стоит столько, сколько стоят его слова"

Першага студзеня Міколу Конавічу Котаву спаўняецца 80 год. Ад усяго сэрца віншуем нашага пастаяннага аўтара. Сумленнага чалавека, які любіць Беарусь. Мае моцную грамадзянскую пазіцыю.

Сёння мы друкуем яго артыкул пра выдатнага фалькларыста, даследчыка народнай культуры, яго сябра Васіля Ліцьвінку.

Васілю Дзімтравічу сёмага студзеня тожа споўнілася бы 80. Але 12 ліпеня 2007 года яго не стала. Яна сябравалі. Вось яны шчырые словы пра сябра...

З васмідзесяцігодзем!

ПРЫЎШОЎ З ЦЕРАБЯЖОВА. І ТУДЫ ВЯРНУЎСЯ

У палескай вёсцы шануюць памяць пра земляка – вядомага фалькларыст, даследчыка народнай культуры Васіля Ліцьвінку.

З кандыдатам філалагічных навук, кіраўніком навукова – даследчай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага дзяржуніверсітэта Васілём Ліцьвінкам (07. 12. 10 12 07 2007) пазнаёміліся мы ў Мінску. Равеснікі з ім былі – я ж таксама родам з вогненнага 1941. Мы абодва далучаныя былі з маленства да накроднай палескай культуры, таму і разумелі адзін аднаго, як кажуць, з поўслова. Ён запрасіў мяне да сябе ў лабараторыю й прапанаваў новую, цікавую справу. Гаварыў, што вельмі цяжка далучаць моладзь да народных духоўных скарбаў, і што, на яго думку, трэба перадаваць досвед гэтай традыцыйнай кулшьтуры канккрэтным людзям – студэнтам філфака БДУ. Пагутарылі мы шчыра, прыглядзеліся адзін да аднаго. І ўрэшце я быў прыняты на працу: малодшым навуковым супрацоўнікам. Спачатку, вядома ж, новая дзейнасць падавалася мне справай складанай: навуковые канферэнцыі, студэнцкія семінары... Ці спраўлюся? Былі сумненні. Я ж да таго меў справу пераважна з самадзейнымі танцорамі з глубінкі. Але з дапамогай, разумнымі парадамі Васіля Дзмітравіча паступова ўваходзіў у новы рытм жыцця. Станавілася ўсё лягчэй выконваць новыя абавязкі. Ды зусім не таму, што выкладчыцкі мой досвед раптам хутка прымножыўся, проста я зразумеў: Тураўшчына, палешукі вельмі многаму мяне навучылі. Даў Бог шчасця з імі разам у сулладзі пажыць. Шмат чаго пабачыць ды і й паўдзельнічаць практычна ва ўсіх абрадавых дзеях, якія там ладзіліся. Бо адна справа – у кніжках нешта пачытаць, і зусім іншае, душою да народнай спадчыны дакрануцца. Знутры ў абрадах народных павібраваць іх жывою часцінкаю: у суладнасці з сабою, з людзьмі ды Сусветам. а такое ніяк не апішаш! І словамі – спевамі не перадаш. Вось была ў старажытных ведуноў, кажуць, такая патаемная дзея: ініцыяція. Пасведчэнне іншых, хто здольны веды ўмясціць, у вялікія таямніцы. То мяркую, што менавіта праз сам удзел у абрадах – містэрыях, праз жывое выбраванне ў той прасторы й адбывалася Пасвячэнне. Вядома ж, кожны браў нешта сваё: адны – знешнія элементы, другіе – у глыбіні светапоглядныя пранікалі. Кожнаму сваё...

Так і са студэнтаміі ўніверсітэта было. У адніх, помніцца, ад судакранання са скарбам народнай культуры вочы адкрываліся, і яны вялікі свет па-іншаму пачыналі бачыць.А некаторыя высакамерна ўспрымалі палескія абрады толькі як нейкую танную забаўку – пацешку. Што, дарэчы, у нашым часей не рэдкасць. Ды, мяркую, па вялікім рахунку мой палескі досвед быў карысны для многіх будучых філолагаў з Белдзяржуверсітэта.

Мы з Васілём Дзмітравічам няшмат папрацавалі разам: 12 ліпеня 2007года яго не стала. І ў мяне тады здарылася бяда – патрапіўя ў аўтааварыю, пасля якой працаваць у ўніверсітэце ўжо было немагчыма. Засталіся ў душы маёй добрыя светлыя ўспаміны працоўнага чалавека, які прысвеціў жыццё вывучэнню й зберажэнню народных беларускіх традыцый, фальклору. З часам пры патрымцы кіраўніцтва БДУ, выкладчыкаў і студэнтаў былі праведзены вечары памяці фалькларыста Васіля Ліцьвінкі. Мы згадвалі зробленае ім, гаварылі пра сучасны стан з вывучэннем , даследаваннем народнай культуры. Пры тым адзначалася, што ўдзячныя вучні (а жывуць яны і ў Расіі, Украіне, Польшчы) памятаюць жыццёвыя ўрокі свайго выкладчыка, улюбёнага ў народную культуру.

А гэтай восенню сябар фалькларыста, прадпрымальнік і пісьменнік Валеры Сарока ініцыяваў паездку на радзіму Васіля Дзмітравіча: у палескую вёску Церабяжоў Столінскага раёна Брэстчыны. Фотамайстр Васіль Кулікоў, тэлеаператар Александр Гаварко разам са мной наведалі вясковую хату, дзе рос Васілёк, мясціны па якіх бегаў рыбаліць з вудаю, ці з кошыкам у лес, ці дапамагаў матулі ў восень капаць бульбу. Сустракаліся з ягоным дзяцькам Сашам, які вучыў Васіля спяваць. З добрымі словамі нас віталі вяскоўцы, прымалі – частавалі родзічы фалькларыста – Валянціна Александраўна Грэчка з племяннікам. Яны расказвалі – прыгадвалі , якім чулым, уважлівымда людзей чалавекам быў іх Васіль.

Яшчэ наведалі мы Церабяжоўскую сярэднюю школу, дзе вучыўся будучы навуковец Васіль Ліцьвінка. Гутарылі пра вядомага вучня з дырэктарам школы Вадзімам Мікалаевічам Шпакевічам, яго намесніцай па вучэбна – выхаваўчай рабоце Алёнай Васільеўнай Адамчук, настаўніцай рускай мовы й літаратуры Ларысай Фёдараўнай Лугіной. Нам паказвалі й школьны музей. У ім ёсць матэрыялы пра землякоў, якія ваявалі за Радзіму, і пра старанных працаўнікоў з Церабяжова, пра былых вучняў, якія прымнажаюць славу сваёй малой радзімы. Ёсць аповеды й пра тых, хто па розных прычынах аказаўся за мяжамі Беларусі, але не парывае повязаў з Бацькаўшчынай, Церабяжамі – наведваецца дадому. На стэндах у музеі пабачылі здымкі Васіля Ліцьвінкі, ягоныя кніжкі, ягоны запавед маладзейшым: шанаваць родную ззямлю, паважаць традыціі продкаў.

Апошні спачын Васіля Ліцьвінкі – на вясковых могілках. На помніку надмагільным ён выяўлены ў саламяным брылі, у вышыванай кашулі. Мы ўсклалі кветкі на магілу, а высокія церабяжоўскія сосны церушылі паціху долу жоўтую восеньскую ігліцу.

Ён вярнуўся дадому, годна праўшоўшы свой зямны шлях. І памяць пра Васіля Ліцьвінку ў беларускам свеце – жывая.

МІКОЛА КОТАЎ,
СЯБРА, ФАЛЬКЛАРЫСТ, АДНАДУМЦА
("Голас Радзімы" 13 029)