"Человек стоит столько, сколько стоят его слова"

Курапаты – сакральным словам для кожнага беларуса. Так павінна быць! Тут пад кожным дрэвам – лёсы, абпалённыя агнём. Яны – у нашу памяць, у наша сумлення.

На дзяды, на радаўніцу сумленныя і шчырыя людзі з кветкамі прыходзяць.

Водблеск свечачкі – на тварах. І гучыць верш "Пагоня". Народ не стрымаць. Чырвоныя кветкі ля кожнага крыжа, як кроплі крыві. Пераклічка часу. Кулі, выпушчаныя у 1937 годзе, сёння – дубінкі.

А на прасторы – магутны ланцуг абыякавасці. Кропля – чыстай слязы на ім. Яна сагрэя ў стужу кожнага. Сумлення верыць у гэта.

У Курапатах адчуваеш сабе Чалавекам, значыць, адзіным народам. І прыходзіць паразумення, што ёсць у чалавека толькі два шляхі, па якім ён можа крочыць.І першы – самы лёгкі, разам з натоўпам ў цемры, а другі, вызначае сумлення кожнага. Менавіта ён выводзіць у Свет гістарычнай ПРАЎДЫ. Кожны вызначае сам!