"Человек стоит столько, сколько стоят его слова"

Каля тысячы гадоў назад тэрыторыю сучаснай Беларусі засялялі прадстаўнікі некалькі племянных груповак, у аснаўном славянскіх. Рассяленне славян на абшарах большай часткі нашай рэспублікі суправаджалася асіміляціяй ранейшага насельніцтва, якое размаўляла на балцкіх мовах. У сваю чаргу ў працэсе такой асіміляціі славяне змешваліся з балтамі і ўспрымалі многія іх асаблівасці ў мове, фальклоры, міфалогіі, матэрыяльнай культуры, фізічным тыпе. Вынікам такога змешвання стала фарміраванне беларускай народнасці.

Самай буйнай племянной групоўкай, якая на поўдні займала абсяг аж да Мінска, а таксама Смаленшчыну і Пскоўшчыну, былі крывічы. Як мяркуецца, назва крывічоў узнікла ад імені легендарнага родапачынальніка або ад назвы паганскіх жрацоў, атрыбутам якіх быў крывы жэзл. На землях крывічоў утварыліся такія магутныя для таго часу дзяржавы, як Полацкае і Смаленскае княствы. Назвы вёсак Крывічы трапляюцца далёка ад асноўнай племянной тэрыторыі, ажно каля Салігорска, Пінска і Ліды. На поўдзень ад крывічоў жылі дрыгавічы, паходжанне назвы якіх летапісы тлумачуць дрыгвяністым, балоцістым характарам мясцовасці. На значнай частцы дрыгавіцкіх зямель утварылася княства з цэнтрам у Тураве. Паўднёвы ўсход рэспублікі ( у аснаўным басейн ракі Сож, займалі радзімічы, адносна невялікае племянное аб’яднанне. Назву іх летапіс выводзіў ад імені правадыра Радзіма. На паўднёвы захад Беларусі пранікалі валыняне.

Акрымя гэтых славянскіх супольнасцяў былі яшчэ і балцкія племянныя аб’яднанні. Па абодва бакі сучаснай мяжы з Латвіяй адбывалася змешванне крывічоў і латгалаў, бліжэй да мяжы з Летувінскай Рэспублікай распасціраліся землі балцкіх Дзяволтвы і Нальшчанаў, а ў кірунку Мінска знаходзілася летапісная Літва ( не блытаць з сучаснай Літвой). У заходніх раёнах Гродзеншчыны і на паўночным усходзе Польшчы жылі яцвягі, па мове больш блізкія да тагачаснага насельніцтва Прусіі. Яцвягі каля 300 гадоў вялі гераічную барацьбу супраць сваіх суседзяў, што імкнуліся іх скарыць, пакуль не былі часткова знішчаны, часткова асіміляваны.

ЭДУАРД ЗАЙКОЎСКІ