"Человек стоит столько, сколько стоят его слова"

Ці мне жыць на свеце, ці мне куды дзецца?
Ой, божа мой, божа, нашто ж я радзіўся?!
Ой, нашто ж мне дана тая мая мова,
Як я не ўмею сказаць тое слова,
Каб яго пачулі, каб яго пазналі,
Каб яго, то слова, ды праўдай назвалі;
Каб і разышлося то слова па свеце,
Як праменні сонца цёпага ў леце;
Каб на тое слова ды людцы зрадзелі
Так, як тыя дзеткі на святой нядзелі;
Каб жа тое словады людцаў з’яднала,
Каб на тое слова ворагаў не стала;
Каб людцы прызналі братоў ды братамі –
Дзяліліся б долей і хлеба шматамі.
А без таго слова я – нямы калека!..
Францішак Багушевіч