Основная проблема современного человека – это закрытое сердце. Ни эмоции, ни светлые эстетические мысли не могут попасть в душу? Кто-то с великих писателей точно заметил, что равнодушие это резерв чёрных сил. Они используют этот резерв тогда, когда посчитают нужным. Но ведь отвечать придётся не только перед светлой правдой, но и перед собственной совестью. А это страшный суд. Совесть – это беспощадный прокурор. Правда, если она есть.
***
Думаю, что это заметил Василий Быков: “что за польза от правильных мыслей. Когда их нужно высказать неправильно, перекручено, наоборот”.
***
“Народ можа дараваць пісьменнікам многае, але не можа дараваць маўчання ў час, калі рашаецца яго лёс”
***
“Скарб, які ніхто і ніколі адабраць у нас не можа, гэта любоў да айчыны, да свайго народа, да роднай мовы”.
Цётка.
***
“Сапраўдныя пісьмнннікі – сумленне чалавецтва”
Л.Феербах
***
Людзі прачнуліся, а ўлада не хоча добрай раніцы сказаць ім. І толькі ў адказ:
–Мы вас любім толькі тады, калі вы моцна спіце. Можам нават коўдру паправіць, і трошкі праветрыць памяшкання.
***
У сваёй наставніцы па беларускай літаратуры аднойчы запытаў:
–Што такое класічная літаратура?
І яна адказала:
–Тыя пытанні, якія падымалі пісьменнікі, вельмі актуальны і сёння. Сапраўдны пісьменнік, заўсёды заўважае лепшыя што ёсць ў чалавека, народа.
***
“Мабыць, праўда, што ўжо на гэнетычнам узроўні, жанчына мацнейшая за мужчыну і далей у працэсе нялёгкага існавання найменш прадаецца ўздзеянню асяродзя, захоўвае сваю самастойнасць. Асабліва тоя праяўляецца ў канфліктныя моманты, калі трэба абараніць сябе, сям’ю, дзяцей. А то і мужа. Мужчына не мае такой пэўнасці, бо душа шмат магутных акалічнасцяў уплываюць на яго – улады, партыі, войска, дзе з ім толькі і робяць, што ламаюць, становяць на калені. Мусіць, усё тоя, і сфармовала сучасны, не надта зайждросны архітып беларускага мужыка ў жыцці і літаратуры…”
Васіль Быкаў “Доўгая дарога дамоў”.
***
Амаль 30 гэту думку занатаваў у сваём дзённіке гэтую думку. І ніразу не выкарыстаў.
Мо і прыўшоў час:
“Нельга нікога заганяць у кут – сабе даражэй абыдзецца”.
***
На жаль, вельмі мала хто помніць беларускага паэта Леапольда Родзівіча. Ён загінуў у 1938 годзе. Верш, які ён прысвеціў беларускім жанчынам.
***
Хто душой і шчырым сэрцам,
Хто так родны край кахае?
Пекным чынам, цёплым словам
Хто ў бядзе нас суцяшае?
Хто нас вучыць мовы, песень,
Долі моліць са слязамі,
Беражэ пры першых кроках
І душой заўсёды з намі?
Хто ж, як пчолка, любіць працу,
Чыстату душы і цела?
Хто парадкам дыванамі
Хату здобіць так умела?
Хто прыпевак стварыў столькі?
Хто ёсць гэткі слаўны геній –
Так бялёсна адчуць жаласць
Пры хаўтурах у галашэнні.
А хто церпіць столькі ліха
Ад бурлівых падзей веку,
Ад таго, што Край забраны
Гіне сярод цемры, здеку?
Хто надзея, гордасць наша,
Праўды нашай каляіна?
Хто натхніў стварыць верш гэты?
Беларуская жанчына.
1922г.
***
(з кнігі публіцысцыкі В. Быкава “На крыжах”)
Беларусы – мабыць, адна з самых няшчасных нацый Еўропы. Не зважаючы на ўсе нашы зусім неблагія, Богам дадзеныя чалавечыя якасці, мы дагэтуль не маем таго, чаго варта мець кожная нацыя свету, для таго, па сутнасці, яна і існуе пад небам. І ўсё таму, што з нейкага капрызу гісторыі мы упусцілі свой нацыянальны цягнік і апынуліся ў ролі вечных паязджан, пазбаўленых прыстойнага лёсу, здатнага прытулку дзяржаўнасці. Можа, толькі цяпер гісторыя дае нам пэўны і надта сумніцельны шанец, і ўсё залежыць ад таго, ці пакарыстаемся мы ім.
Ці ён у каторы раз выслізне з нашых няўмелых рук…
Зноў, як і заўжды найбольшыя спадзяванні на нашу мову, гэты галоўны нацыянальны набытак, наша гістарычная апірышча. Нездарма яе так вынішчалі ў стагодзях – у імперыі патрэбна была адна, унітарная мова. Але калі мы, нацыянальна панішчаныя, класава раз’яднаныя, спаскуджаныя шматгадовай маной, нешта ўсё ж значым у сусветнай суполцы народаў, дык найперш праз гэтую нашу мову. Без яе ад нас не засталося б і следу, як не засталося яго ад колішніх тутэйшых ятвагаў. Мова верна служыла народу ў добры і благі час, ратавала яго існаванне і ніколі не здраджавала яму…
***
…І вось мы маем сёння такую сітуацыю, калі некалькі пакаленняў прайшлі міма сапраўднае культуры. Многія пакаленні розных пластоў грамадства – і рабочага класа, і інтэлігенцыі, і сялянства – па сутнасці выраслі ў атмасферы поўнага бескультур’я. Гэта не значыць, што яны пэўным чынам не былі адукаваныя ці засталіся людзьмі нявыхаванымі. Іх старанна выхоўвалі і адукоўвалі, але сёння асабліва відно, што гэта была за адукацыя і што за выхаванне. Ацэнкі многіх культурных з’яў мінулага былі скажоныя, сапраўдныя каштоўнасці нацыянальнай культуры засталіся нам невядомыя. Я ўжо не кажу пра вялізны “забыты”пласт рэлігійнай хрысціянскай культуры на на Беларусі. Амаль палова здабыткаў беларускай літаратуры мінулага была як бы вынесена за дужкі нацыянальнай культуры. Многія выдатныя культурныя дзеячы мінулага былі падвергнуты астракізму. На прыкладзе з Шагалам ці з тым жа Гаруном можна ў тым пераканацца. Адсюль можна зразумець, што засталося ад нашай нацыянальнай культуры, на чым маглі выхоўвывацца пакаленні. І хоць такія імёны, як Скарына, Кастусь Каліноўскі, ды іншыя імёны дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння і былі вядомыя, іх нават вывучалі ў школе, ды ацэнка ім давалася неадэкватная сапраўднаму іх значэнню. Можа зразумець, які быў характар той культуры, якой валодалі масы на працягу дзвух трацей стагодзддзя…
***
Трэба прыслухацца да А. Шапенгаўэра:
–Дзевяць дзесятых нашага шчасця залежыць ад здароўя.
Беражыце сябе. Уважліва прыслуховывайцесь да суразмоцы. Умення слухаць сэрца чалавека, гэта і ёсць сапраўднае шчасця.
Як народ кажа: “Да катла розуму патрэбен яшчэ чарпак шчасця.