"Человек стоит столько, сколько стоят его слова"

26 студзеня 1999 года быў выдадзены Дэкрэт прэзідэнта РБ №2 “О некоторых мерах по упорядочиванию деятельности политических партий, профессиональных и общественных объединений”. Дэкрэт усталяваў мінімальную колькасць сяброў партыі, роўную 1000 чалавекам. У выніку перарэгстрацыі 1999года колькасць палітычных партый значна скарацілася, і на 1 студзеня 2001г. іх стала 18.

Шэраг партый, якія не набралі патрэбнай колькасці людзей для перарэгістрацыі, спынілі сваё існаванне. Некаторыя партыі зліліся з іншымі альбо структурна пераўтварыліся. Так, Беларуская нацыянальная партыя стала асновай для аднаўлення Беларускай сацыял – дэмакратычнай Грамады (БСДГ). Пазней у БСДГ уліліся лідары і шэраг сяброў ліквідаваных Мін’юстам партый – БХДЗ, Хрысціянска – дэмакратычны выбар і Беларускай Рэспубліканскай партыі.

На 2000 г. па характары сваёй дзенасці ў Рэспубліцы Беларусь партыі можна было падзяліць на тры групы:

1). Партыі, якія патрымлівалі палітыку прзідэнта і ўрада. Да іх належалі: Беларуская камуністычная партыя (старшыня В. Чыкін), Беларуская патрыатычная партыя ( старшыня Л. Баранкевіч), Сацыял – дэмакратычная партыя Народнай Згоды ( лідар Л. Сечка), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці ( старшынём быў (цяпер ужо набожчык) А. Нятылькін, і некаторыя іншыя дробныя партыі.

2) Партыі, апазыцыйныя прзэдэнту і ўраду: партя БНФ (старшыня В. Вячорка), КХП – партыя БНФ (З.Пазняк і выканаўца абавязкаў старшыні Ю. Беленькі), Беларуская сацыял – дэмакратычная Грамада (БСДГ) (старшыня С.Шушкевіч). Сацыял – дэмакратычная партыя Народная Грамада (у 2000 старшынём быў Мікола Статкевіч, 24 чэрвеня 2005года была перарэгістравана як Беларуская сацыял – дэмакратычная (Грамада), 24 ліпеня таго ж года на дзесятым нечарговым з’езде яе новым лідарам абраны Аляксандр Казулін, якога падчас “адсідкі” ў калоніі “Віцьба –3” у жніўні 2008 года пераабралі, і цяпер лідарам партыі з’яўляецца Анатоль Ляўковіч.

Цэнтральнае месца ў апазіцыйным спектры займае Аб’ядная грамадзянская партыя (нязменны старшыня А. Лябядзька). Апрача згаданых партый трэба адзначыць Беларускую партыю жанчын “Надзея” ( у 2000 г. старшыня В. Палявікова, пазней М. Матусевіч, В. Яськова), Беларуская партыя працы (старшыня А. Бухвостаў). Партыя камуністаў (ПКБ) (старшыня С. Калякін).

3). Партыі, якія “хісталіся”, не далучыліся ці выйшлі з блока апазіцыйных партый: Ліберальна – дэмакратычная партыя (ЛДП) (старшыня С. Гайдукевіч) і яшчэ некалькі дробных партый. Адзначым, што ЛДП на працягу 1998 – 1999гг. уваходзіла ў Кансультацыйный Савет (КС) апазіцыйных партый. Аднак пазней, прыныўшая рашэнне аб удзеле ў выбарах у Палату прадстаўнікоў (насуперак рашэнню аб байкоце выбараў), выйшла з КС.

За парушенне заканадаўства ў 2005годзе Міністэрства юстыцыі была ліквідаваная Беларуская партыя працы. Аснаўная прэтэнзія Мін’юста да палітычных партый зводзілася да неадпаведнасці юрыдычнага адрасу наяўнаму заканадаўству. У 2005г. з гэтай прычыны ў Мінску былі зняты з уліку і рэгістрацыі 292 арганізацыйныя структуры розных палітычных партый.

На стан 1 сакавіка 2007г. у рэспубліцы зарэгістравана 17 палітычных партый. Зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 1120 аргструктур палітычных партый (60 абласных, 424 раённыя і гарадскія, 636 першасных).

СУАДНОСІНЫ ІДЭАЛОГІЙ І ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ Ў БЕЛАРУСІ

У Беларусі КАМУНІСТЫЧНАЯ ІДЭАЛОГІЯ прадстаўлена дзвюмя партыямі КПБ (патрымлівае презідэнта) і ПКБ. Нацыянал – камуністаў няма.

САЦЫЯЛ – ДЭМАККРАТЫЧНАЯ ІДЭАЛОГІЯ – найбольш папулярная ў Беларусі. Адпаведных партый у Беларусі тры. ( партыі,у назве каторых ёсць словы сацыял – дэмакратычныя. Гэта БСДПНЗ (Беларуская сацыял дэмакратычная партыя народнай згоды), і БСДГ (Беларуская сацыял – дэмакратычная Грамада), і БСДП (Г) (Беларуская сацыял – дэмакратычная партыя (Грамада). Негледзячы на блізкасць назваў, усе гэтыя партыі маюць розные погляды на беларускую палітыку. Першая з іх прытрымліваецца афіцыйнага, прэзідэнскага курсу, і дзейнасць партыі не выходзіць за рамкі “згоды з урадам”, БСДГ з’яўляецца правацэнтрысцкай партыей, а БСДП (Г) партыя левацэнтрысцкага кірунку , утвораная ў выніку аб’яднання БСДГ 1991годзе (М. Ткачоў) і Партыя народнай згоды.

Апрача гэтых партый да сацыял – дэмакратычнага накірунку належаць Беларуская партыя жанчын “Надзея”, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

ІДЭАЛОГІЯ НАЦІЯНАЛІЗМУ

У вялікай ступені яна стаіць у аснове праграм абодвух БНФ, ёй нададзена значнае месца ў БСДГ. Цалкам на пазіцыях нацыяналізму стаяла, не падаўшая заяву на перарэгістрацыю ў 1999г. у Міністэрства юстыцыі Беларуская нацыянальная партыя (БНП), якая ўвяла прынцып нацыяналізму ў ранг галоўнага праграмнага прынцыпу. У праграме БПН запісана: “ Нацыяналізм –найлепшая духоўная якасць асобы чалавека. Надыйшоў час вярнуць гэтаму слову яго спрадвечны станоўчы сэнс. Нацыяналізм – гэта адданасць сваёй нацыі, нацыяналізм – гэта змаганне нацыі за яе волю і незалежнасць, за яе духоўную і фізічную моц, за права нацыі быць роўнай сярод роўных”.

ІДЭАЛОГІЯ ЛІБЕРАЛІЗМУ

– аснова праграмы Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Вызнаецца лібералізм таксама Ліберальна – дэмакратычнай партыяй (ЛДП). Характэрна, што ў сацыяльным складзе абедзвюх партый дамінуюць прдстаўнікі бізнесу, прадпрымальнікі.

ХРЫСЦІЯНСКА – ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ІДЭАЛОГІЯ

Ніводная з партый, якія прайшлі перарэгістрацыю ў 1999годзе., на пачатак 2000 г. не носіць назвы такога кшталту. Але трохі пазней (да перарэгістрацыі) існавала тры партыі хрысціянска – дэмакратычнага накірунку: Беларуская хрысціянская – дэмакратычная злучнасць (БХДЗ), Хрысціянска – дэмакратычны выбар (ХДВ) і Беларуская Хрысціянска – дэмакратычная партыя (БХДП). (Апошняя ўтварылася ў свой час у выніку расколу БХДЗ – першай партыыі такога кірунку). Усе гэтыя партыі мелі малы аўтарытэт у грамадстве, былі малалікамі і заканамерна зніклі. Аднак з 2004г. існуе аргкамітэт па стварэнню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД).

Сярод іншых партый ідэі хрысціянскай дэмакратыі прысутнічаюць у праграмах БНФ КХП – партый БНФ, БНП, а таксама БСДГ.

Чаму атрымалася так, што найбольш уплывовыя на Захадзе ідэі хрысціянскай дэмакратыі амаль не ўспрымаюцца ў Беларусі? Адказ просты. Па – першае, гэта слабасць шматпартыйнай сістэмы наогул. Па-другое, за гады панавання камуністычнага рэжыму і манаполіі камуністычнай ідэалогіі быў выхаваны грамадзянін з атэістычным светапоглядам. Да шырокіх мас людзей хрысціянства ў палітычным жыцці не ўспрымаецца, як не ўспрымаецца рэлігія неогул.

Тым не менш, вялікі колькасны рост царкоўных прыходаў усіх канфесій падае надзею на лепшую будучыню хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі.

ІДЭАЛОГІЯ КАНСЕРВАТЫЗМУ

У Беларусі адсутнічаюць партыі, якія б насілі такую назву, няма і партый, якія суцэльна кіраваліся ідэалогіяй кансерватызму. Адносна Кансерватыўна хрысціянскай партыі (КХЛ) трэба сказаць найперш тое, што галоўны прынцып гэтай партыі грунтуеца не на каштоўнасцях хрысціянскай дэмакратыі і не на класічным ці мадэрным кансерватызме, а на глабальным панятку – “нацыянальна – вызвольны рух”.

У прынцыпе, адсутнасць кансерватызму ў Беларусі зразумелая з’ява. Гэта абумоўлена разрывам векавых традыцый, адсутнасцю нацыянальнай свядомасці беларусаў і іншых неабходных кампанентаў, уласцівых кансерватызму.

Ёсць аднак сярод беларускіх тэарэтыкаў і такія, што спрабуюць “сканструляваць у беларусі ліберальны кансерватызм. Аднак мы заўважым, што гэта супярэчліва. Паглядзім цяпер, як выглядае гэтая прблема ў беларускім кантэксце.

Нягледзячы на адсутнасць аргументаваных падстаў, адзін з ідэолагаў Аб’яднанай грамадзянскай партый М. Пліска пераконвае ў наяўнасці ў Беларусі ідэалогіі ліберальнага кансерватызму, носьбітам якой, на яго думку, і з’яўляецца АГП. Каб паказаць, што ліберальны кансерватызм мае гістарычныя карані, Пліска беспадстаўна сцвярджае, што ў Заходняй Беларусі даваеннага перыяду існаваў досыць уплывовы ліберальна – кансерватыўны кірунак, які быў звязаны з дзейнаксцью партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя – Беларускае народнае (БХД – БНА). Гэтая партыя была створана на пятым з’ездзе БХДЗ, але зусім не для таго, каб падкрэсліць свецкі характар партыі (як сцвярджае М. Пліска), а каб акцэнтаваць увагу на нацыянальнай скіраванасці партыі (дадатак БНА). Ва ўсім свеце партыі, што маюць у сваёй назве словы “хрысціянска – дэмакратычная” паводле свайго палітычнага прызначэння ніколі не залежалі і не залежаць ад інстытуту Царквы. Такая назва толькі падкрэслівае тое, што носьбіты хрысціянска – дэмакратычнай ідэалогіі вызнаюць хрысціянскія каштоўнасці, роўна як і прынцыпы дэмакратыі. Аднак падтрымліваць і здзяйсняць хрысціянскія ідэі і мараль могуць прадстаўнікі іншых партый. У сучаснай Рэспубліцы Беларусі гэта БНФ, БНП, БСДГ. Аўтар згаданага артыкула прыпісвае партыі БХД – БНА чамусці і ліберальную, і кансерватыўную ідэалогію, аб чым, аднак, не успамінаецца ні ў адным дакуменце гэтай партыі. Далей М. Пліска ўжо смела выходзіць на выдуманую ім сцежку і лёгка аперуе такімі тэкстамі: “традыція лібералізму і кансерватызму працягвала існаваць у пэўных колах эміграцыі”, а ў нас час ідзе працэс “адрадження лібералізму і кансерватызму”. Такім прыёмам дасягаецца ўяўленне аб тым, што быццам бы лібералізм і кансерватызм маюць даўнюю традыцыю ў Беларусі, і справа толькі за іх адрадженнем. Вышей мы паказалі, што менавіта традыцыі лібералізму і кансерватызму амаль адсутнічалі ў Беларусі ажно да з’яўлення шматпартыйнай сістэмы ў 1999гг. У даваеннай Беларусі лібералізм і кансерватызм адсутнічалі як ва Усходняй Беларусі, так і Заходняй. У тыя часы існавала толькі адна ідэалогія: марксізм – ленінізм, якая была фактычна дзяржаўнай, а ўсе іншадумцы залічваліся да нацыянал – дэмакратаў (нацдэпаў). Погляды нацыянал – дэмакратаў былі блізкія да сучасных ідэалогій наступнага кірунку: хрысціянскай дэмакратыі, сацыял – дэмакратыі і нацыяналізму.

Чаму ж у 90 гг. 20 стагодзя не з’явілася моцнай хрысціянскай дэмакратыі? А тыя кволые парасткі хадэкаў, увасобленыя ў партыях Беларуская хрысціянска – дэмакратычная злучнасць ці Хрысціянска – дэмакратычны Выбар, хутка ўвайшлі ў набыт. БХ+Д так і існуе як аргкамітэт, не здзейсніўшы нават спробы правесці ўстаноўчы з’езд. Некаторыя тлумачаць гэта тым , што Беларусь з’яўляецца шматканфесійнай краінай, і гэта перашкаджае стварэнню моцнай хрысціянска – дэмакратычнай партыі. Такі погляд цалкам памылковы з настуных дзвюх прычын:

Па – першае, і ў 1930 я г. Заходняя Беларусь была шматкафесійнай, але Ян Пазняк і Адам Станкевіч кіравалі моцнай хрысціянска – дэмакратычнай партыяй, якая мела сваю салідную газету “Беларуская крыніца”. Апрача таго, у наш час не існуе аднаканфесійных краін. Напрыклад, у Германіі некалькі канфесій, і пры гэтым няма перавагі якой – небудь адной, католікаў і пратэстантаў (лютэран) прыкладна пораўну. Тым не менш творца “нямецкага цуда”Людвіх Эрхард быў хрысціянскім дэмакратам, а адпаведная партыя была ў той час ва ўладзе. У Польшчы, якая лічацца каталіцкай дзяржавай, жыве каля мільёна праваслаўных, якія маюць аўтакефалію.

Па – другое, у Беларусі ў нас час любая партыя, заснаваная на пэўных ідэалагічных прынцыпах, будзе слабай. У грамадстве бярэ цяпер верх прагматызм. І не дзіўна , што найбольшую моц у Рэспубліцы Беларусь мае “партыя ўлады”.