Станаўленне палітычных партый Беларусі ў 90-ых г. 20 стагодзя. Храналогія падзей
…13 кастрычніка 1990 г.у Мінску адбылася Аб’яднаўчая канферэнцыя дэмакратычных палітычных партый Мінска і Мінскай вобласці. На канферэнцыі была прынятая Дэкларацыя мэтаў і прынцыпаў. Быў зацверджаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Устаноўчага з’езда. Акыўны ўдзел у распрацоўцы дакументаў бралі: А. А. Акулаў, В. А. Афанасьеў, П. І. Голасаў, В.І. Карбалевіч, М.К. Пліска і іншыя.
Устаноўчы з’езд Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (АДПБ) прайшоў і ў Мінску ў Палацы шашак і шахмат 3-4 лістапада1990года. У яго працы ўзялі ўдзел 127 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 1410 чалавек, а так сама народныя дэпутаты СССР і БССР. Сустаршынямі АДПБ сталі шэсць чалавек: А.Т.Жыватнюк, С.Г. Гусак, В.А. Афанас’еў, Э.Г. Райко, Н.П. Турчанаў і Г.І. Самойленка. Інстытут сустаршынства захаваўся да другога з’езда АДПБ, на якім быў абраны ўжо адзіны старшыня партыі – былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР А.О. Дабравольскі. Ён займаў гэтую пасаду да Аб’наўчага з’езда дзвюх партый, што адбыўся ў кастрычніку 1995года.
Услед за НДПБ і АДПБ на працягу1990 – ё991г.г. у горадзе Мінску адбыліся ўстаноўчыя з’езды іншых партый: 13 кастрычніка 1990 года – устаноўчая канферэнцыя Сацыял – дэмакратычнай партыі Беларусі (СДПБ) (старшыня Леў Крывіцкі). Гэта партыя так і не дайшла да стадыі дзяржаўнай рэгістрацыі), 23 лютага 1991г– устаноўны з’езд Беларускай сялянскай партыі (БСП) (старшыня Яўген Лугін); 2-3 сакавіка 1991года – устаноўчы з’езд Беларускай сацыял – дэмакратычнай Грамады (БСДГ) ( старшыня Міхась Ткачоў); 1 чэрвеня 1991г. – устаноўчая канферэнцыя Беларускай хрысціянска дэмакратычнай злучнасці (сустаршыны Пятро Сілка, Міхась Арэшкаў, Людзміла Пеціна, Фелікс Янушкевіч, Ірына Багдановіч).
На працягу 1991г. Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі зарэгістраваны наступныя партыі: Аб’янаная дэмакратычная партыя Беларусі (19 сакавіка), Беларуска сялянская партыя (11 красавіка)Беларуска – дэмакратычная Грамада (22 траўня), Нацыянальна – дэмакратычная партыя Беларусі (25 чэрвеня), Беларуская хрысціянская злучнасць 16 снежня).
19 жніўня 1991г. у СССР адбыўся дзяржаўны пераварот (путч). Джяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС) аб’явіў аб пераходзе ў яго рукі ўсей улады ў краіне. Дэмакратычная арганізацыя Беларусі адразу рэзка атрагавала на путч. У гэты дзень у Мінску адбылася сумесная нарада кіраўніцтва БНФ, НДПБ, АДПБ, БСДГ, БСП, Мінскага страчкама з асуждзэннем дзяржаўнага перавароту ў СССР, не патрымцы ДКНС і патрымцы расійскіх дэмакратаў. На плошчы Леніна ў Мінску 20 жніўня 1991г. адбыўся мітынг у падтрымку дэмакратычных сіл, супраць антыканстытуцыйных дзеяннеў ДКНС. 21 жніўня путч быў ліквідаваны.
Гэтая падзея канчаткова палажыла канец КПБ – КПСС. У адпаведнасці з загадам № 48 ад 28 жніўня 1991г. дзейнасць КПБ – КПСС на тэрыторыі Беларусі была прыпынёная, рашэнне аб рэгістрацыі ануляванае. 7 снежня 1991 года на ўстаноўчым з’ездзе Ў Мінску была створаная новая камуністычная партыя – Партыя Камуністаў Беларусі. (ПКБ). Яна зарэгістраваная была 3 лютага 1992годзе. (Сустаршынямі сталі В. Сямёнаў, А. Лашкевіч, і В. Чыкін). 3 лютага1993 года Вярхоўны Савет адмяніў сваё ранейшая рашэнне аб прыпыненні дзейнасці КПБ. Пасля гэтага частка былой кампартыі адрадзіла КПБ. 29 – 30 траўня 1993 года адбыўся аб’яднаючы з’езд абудзвюх камуністычных партый. Наваствораная партыя атрымала назву ўжо зарэгістраванай – КПБ.
На пачатку 1990г.г., апрача як у БСДГ, сацыял – дэмакратычныя тэндэнцыі ўзніклі і ў камуністычнай партыі Беларусі. Былі зроблены спробы павярнуць камуністычные прынцыпы на сацыял – дэмакратычны шлях. Але пасля некалькі няўдалых спробаў стварыць сацыял – дэмакратычны рух у КПБ група партыйных інтэлегентаў ( Леанід Лойка, Уладзімір Бажанаў, Аляксей Кароль), а так сама група дэпутатаў Вярхоўнага Савета (Александр Лукашэнка, Васіль Даўгалёў, Віктар Ганчар, Генадзь Карпенка), вырашылі зааснаваць новую партыю – Партыю Народнай Згоды (ПНЗ). (А.Лукашэнка ў снежні 1991года адышоў ад працы Аргкамітэта). У красавіку 1992годзе на ўстаноўчым з’ездзе ПНЗ яе старшынёй быў абраны Г. Карпэнка.
13 чэрвеня 1992 года была створана Аб’яднанная аграрна – дэмакратычная партыя ( пасля другога з’езда ў снежні 1991 года 1992года 1993 года – Аграрная партыя).
Увосень 1993г. у Доме літэратара ў горадзе Мінску з ініцыятывы АДПБ і БСП было ўтворана Аб’яднанне дэмакратычных сіл “Вясна”, якое падтрымалі БСДГ, Канфедэрацыя працы і Аб’яднанне прадпрымальнікаўм Беларусі. Аднак гэтае аб’яднанне, як і многія ранейшыя і пазнейшыя спробы кансалідацыі дэмакратычных сіл, доўга не праіснавала.
У 1993 годзе напярэдні парламенцкіх выбараў на аснове руху “Беларускі Народны Фронт” была створана партыя БНФ. Пазней, у 1999годзе адбыўся раскол БНФ на дзве незалежныя палітычные структуры: партыя БНФ (старшыня Вінчук Вячорка), і Кансерватыўна – хрысціянскую партыю (КХП) – БНФ (старшыня Зянон Пазняк).
Напярэдні выбараў 1995 года, рух па стварэнні партый значна актывізаваўся. У чэрвені 1993года з’явілася Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.(старшынёй партыі быў абраны старшыня Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Анатоль Нятылькін).
12 сакавіка 1994 года была ўтворана Рэспубліканская партыя, 26 чэрвеня – ўсебеларускага адзінства і згоды (ПУАЗ), 28 года 1994 – Беларуска сацыялістычная партыя, 6 лістапада 1994 года – Беларуская сацыяльна спартыўная партыя. 28 красавіка1994 года, была зарэгістравана жаночая партыя “Надзея” (старшыня Валянціна Палявікова).
У 1994 годзе – 1998 годзе актыўна дзенічала яшчэ адна партыя ліберальнага кірунку – Партыя здаровага сэнсу, якой кіраваў прадпрымальнік Іван Каравайчык. Партыя мела газету “Здравы смысл”.
У канцы 1995 года была зарэгістраваная Грамадзянская партыя, якая стаяла на ліберальных пазіцыях, а ў яе склад ўвайшлі вядомыя прамыслоўцы і прадпрымальнікі (сярод іх прэзідэнт канцэрна “ Амкадор” В. Шлындзікаў, вядомы навуковец і палітык Г. Карпенка), дзеячы навукі і культуры (напрыклад,драматург А. Дудараў). Аднак даволі хутка пачаліся перамовы кіраўніцва Грамадзянскай партыі з АДПБ і першага кастрычніка 1995годзе адбыўся іх аб’яднаючы з’езд. Новая партыя атрымала назву Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП). Старшынём быў абраны эксстаршыня Нацыянальнага банка Беларусь Станіслаў Багданкевіч, намеснікам сталі А. Дабравольскі, В. Шлындзікаў і А. Лябедзька.
Адначасова ішоў працэс кансалідацыі партый сацыял – дэмакратычнага накірунку. Дзве партыі – БСДГ і ПНЗ – паступова збліжаліся. У 1995 годзе быў створаны Сацыял – дэмакратычны Саюз (СДС). Да аб’яднаўчага працесу падключылася група беспартыйных дзеячоў, у прыватнасці, старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі дзвенаццатага склікання Мечыслаў Грыб.
29 студзеня 1996 годзе адбыліся нечарговыя з’езды БСДГ І ПНЗ, якія прынялі рашэнне аб зліцці ў адну Беларускую сацыял – дэмакратычную партыю (Народную Грамаду) (БСДП НГ). У той жа дзень прайшоў Устаноўчы з’езд Беларускай сацыял – дэмакратычнай партыі (БСДП НГ). Старшынём быў абраны былы вайсковец Мікола Статкевіч.
9 ліпеня 1995 года была зарэгістраваная адна з найбуйнейшых ліберальна – дэмакратычная партыя начале з Сяргеям Гайдукевічам. У 2001 і 2005годзе С. Гайдукевіч двойчы балатаваўся на пасаду прэзідэнта РБ, набіраючы ўсяго некалькі працэнтаў галасоў. У 2004 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў.
Адбыліся змены пасля 1996 г.і на камуністычным флангу. У 1996годзе адбыўся падзел КПБ на дзве незалежныя партыі: Камуністычную партыю Беларускую (Старшыня С. Калякін), і Камуністычную партыю Беларусі (старшыня Т. Голубева). У 2006 годзе была спроба аб’яднаць гэтыя партыі, але яна плёну не дала.
Колькасны склад і дзейнасць партый на працягу 1990 гг. рэгуляваліся заканадаўствам. Так, пятага кастрычніка1994 год быў прыняты закон “Аб палітычных партыях”, які ўсталяваў ніжні бар’р для сяброўства ў партыі роўным 500 чалавекам. Колькасць партый працягвала павялічвацься, і на пачатак 1997года колькасць партый , зарэгістраваных Мін’юстам, дасягнула 35.
З кнігі «Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага нацыяналізму.”