"Человек стоит столько, сколько стоят его слова"

Цягнік спыняецца ў горадзе Рэчыца. Я – на Радзіме. Радасна і трохі трывожна. Даўно не быў. Мо і забыліся людзі? Але на пяроне чуваць спеў:

Родны прытулак, матуліна хата,
Родны з дзяцінства парог.
Ты выпраўляла, ты сустракала.
Нізкі табе дарагая паклон…

Гэта самадзейныя артысты клуба “Жывіца” Рэчыцкага гарадскога палаца культуры і іх кіраўнік Людміла Грызунова сустракалі мяне. Да іх завітаў я з салісткай тэатра фальклору “Матуліна хата” Катярынай Пяршлевіч. Мы сталі падпеваць і прывакзальная плошча запляскала ў далоні. Кожны ўспомніў сваю дарагую матулю. Прыпеў спявалі разам.

Маці, матуля, мама,
Слова нема даражэй,
Маці, матуля, мама,
Ты ўсіх на свеце мілей.

Успомніў і я сваю матулю, сваё нялёгкае дзяцінства. Бацька прапаў без звестак на фронце і я шукаў яго вельмі доўга. Дапамаглі пашукоўцы гомельшчыны і цудоўная жанчына з г.п. Уваравічы Любоў Родава адшукаць могілку майго таты. 68 гадоў я пра яго нічога не ведаў. Мая маці, Сапончык Праскоўя, цяжка працавала ў лесапільным цаху рэчацкага фанерна – мэблевага камбіната. Так вось, мы з сваім старэйшым братам Пятром, былі амаль безпрызорнікі. Пямятую, на дарозе падымалі агрызкі яблак, выціралі аб штаны і елі. Хлеба амаль на было. І калі маці зварыць нейкую юшку, то казала:

– Хлеба, сыночкі, адзін раз адкусіце, а юшкі сёрбайце 5 ці 6 лыжак. Мы гэтую пахлёбку называлі: – Крупіна з крупінай ганяюцца з дубінай.

Прыйлось нам пасціць і коз. Але кожную свабодную хвіліну бегалі на вуліцу, каб з такімі вось хлапчукамі згуляць у футбол, ці ў лапту, а то і ў хованкі.

Успаміны, успаміны. Так радасна ад іх. Радасна, што памятаюць на малой Радзіме.

На другі дзень разам з ансамблем “Жывіца” едзім на канцэрты ў родную вёску. Наш шлях у вёску Козье. У дарозе спяваем. І песня гучыць меладычна, пяшчотна:

Небо потемневшее,
Вышита ковром,
Широко раскинулась
Над родным Днепром…

Гэта “Рэчыцкая лірычная”. Вельмі добра ў вёсцы нас сустракаюць. Адкрытые твары маіх землякоў. Як тут не ўзгадаць радкі з песні: “Здесь за пазухой камня не держат, а открытые дверы надёжней любого замка ” Канцерт, артыстаў, жыхароў вёскі блаславіў святар мясцовай царквы. Каця Пяршлевіч прачытала цудоўны верш “Свяча”.Гучалі душэўныя спевы. Іх слухалі душой і сэрцам. Былі тут і слёзы,і усмешкі, і словы падзякі і песні, што спявалі разам з вяскоўцамі.

Далей наш шлях да вёскі дзе я нарадзіўся. Вёска Гарывада. Вось тут, на гэтым месцы, стаяла хата маёй бабулі. І зноў успаміны, і сляза набегае. Вось тут я поўзаў у пяску, а па гэтай сцежкі мы бегалі да сажалкі. А пасля купання – падстаўлялі свае хударлявые плечы лагоднаму сонейку. І бясконцая праца на зямлі. А яшчэ памятую, як успыхнуў на гэтай зямлі нафтавы факел. Стаю і углядаюся ў твары маіх сярдэчных землякоў. Мо каго-небудзь і пазнаю. І яны глядзяць на мяне. Вырас Мікола Конанавіч,стаў вядомым, да нас завітаў. Памятае сваю маленькую Радзіму.

Клуба ў Гарывадзе няма. Старшыня Перасвятоўскага сельскага савета Вячэслаў Іванавіч Мароз разам з работнікамі культуры, біліятэкі, школы прывезлі добрые лавы і паставілі іх у прыгожым месцы. Пачаўся канцэрт. Да мяне падыйшла Зіна з сваім мужам Генадзем. Яна дачка майго хроснага бацькі. Няўжо толькі яна адна засталася самым родным чалавекам ў вёсцы!? Такая думка маланкай пранеслася ў галаве. Але вось яны з радаснай усмешкай глядзяць на нас. Я ўспомніў песню, якую спявалі ўдовы вёскі:

Хвіля з мора. Вецер з поля,
Ой, да давяла любоў да гора…
Дзе ж мой міленкі? Што ён робіць?
Ой, да медны трубачкі вырабляе…

Песню падхапілі вяскоўцы. У кожнай хаце бяда была. Муж, ці сын, ці брат не вярнуліся з вайны… Але жанчыны знайшлі ў сабе сілы і адбудавалі спалёныя вайной хаты, і наладзілі жыццё. Вось і ўнукі, і праўнукі прыйшлі на наш канцэрт. Удзячны сваім матулем і бабулем, што выхавалі, што далі адчуць дзяцінства. І кожнае іх слова да мяне, да нашых артыстаў было вельмі шчырым, светлым, душэўным. У адказ мы ім адказвалі тым жа.

Нас частавалі цудоўным бярозавым сокам, яблакамі, салам, духмяным хлебам. Гасподзь, якая чыстая душа ў нашай вёсачкі!

На развітанне я сказаў:

– Мы павінны шанаваць родную зямлю, мы павінны памятаць сваю маці, мы павінны памятаць тую калыханку, што спявала нам маці:

Ласкі, кахання табе ўсім хапала,
Усё ты магла перажыць…
Шчыра дзяцей сваіх калыхала,
Бога маліла, унукам каб жыць…

З вялікім хваляванням мікрафон узяў самы старэйшы чалавек вёскі:

– Дзякуй за свята, што ў нас вельмі складаны эканамічны час, сумелі для нас арганізаваць Вы. Што не забываеце могілкі сваіх родных, яны Вас заўсёды чакаюць. Ды ня толькі на Радаўніцу, ці Дзяды. Кожны дзень. Паказалі прыклад вось і да нас з горада будуць прыязжаць унукі, правнукі.

І ў гэты час, ветрык задуў мацней, і сосны, што на могілках, заскрыпелі, як бы зашапталі ў згодзе. І мне падалося, што нашы продкі з таго свету перадалі нам падзяку.

І загучала песня:

Бывайце здаровы,
Жывіце багата
Гарывада рада,
Гарывада рада…

А нашы артысты, разам з ансамблямі “Жывіца” і “Матуліна хата” падхапілі гэтую песню:

Жадаем мы Вам
Шоб ад ныне, навекі
Цеклі з вашай фермы
Малочныя рэкі,
Каб была ў дастаткі
І хлеба і сала.
І шкварка на патэльні
часамі скакала…

Дзякуй мая Радзіма!

Дзякуй кіраўніцтву горада Рэчыца, Перасвяттоўскаму сельскаму савету, Салтанаўскаму сельскаму савету.

Нізкі Вам паклон, людзі, за вашу душэўнасць. Што так хораша меня прынялі на маёй дарагой Радзіме.

З павагай, ганаровы грамадзянін горада Турава Мікола Котаў

Наш калектыў Матуліна хата” і клуб “Жывіца” Рэчыцкага палаца культуры шчыра дзякуе Валерыю Іларыёнавічу Сарока. Чалавеку неабыяковаму да народнай спадчыны, да матулінай песні, да зямлі, якая яго ўзгадавала. Сэрцам, душою, словамі, справамі пісьменнік, безнесмен патрымлівае нашы паездкі на нашу малую радзіму.

Вельмі хочацца наведаць радзіму Валерыя Іларыёнавіча і ўхваліць песней сад, які пасадзіў яго бацька.

Спадзяёмся, што ў гэтым годзе завітаем на малую радзіму вядомага фалькларыста Васіля Дзітравіча Ліцвінкі.