"Человек стоит столько, сколько стоят его слова"

АЛЕКСАНДР УСЕВАЛАДАВІЧ СТАРЖЫНСКІ

Александр Усеваладавіч Старжынскі (Алесь Вясноўскі) нарадзіўся ў 1951 годзе на Магілёўшчыне: вёска Веснава Глускага раёну ў сям’і сельскай інтэлегенцыі. Маці – настаўніца ў васьмігодцы, бацька – служачы ў дзіцячым доме. Па сканчэнні Дакольскай сярэдняй школы паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут (цяпер БНТУ). У 1973 годзе атрымаў спецыяльнасць “інжынер шляхоў зносін” (аўтамабільныя дарогі і масты). Удзельнічаў у будаўніцтве дарог у Беларусі (у тым ліку Брэст – Масква), у Мурманскай, Смаленскай абласцях, вуліц у Мінску. Працаваў на розных пасадах: ад майстра да начальніка упраўлення. З 1993 году працаваў дырэктарам ЗАТ, якое займалася добраупарадкаваннем, рамонтам і мадэрнізацыяй дарожных механізмаў.

 

Зараз на пенсіі. Вершы пачаў пісаць са студэнцкіх гадоў. Гэта былі ў большасці віншаванні родным і сябрам, рамантычныя вершыкі. Больш сур’ёзна “зачапіла” з сярэдзіны 90-х гадоў.

І так, паважаны чытач, на спатканне з вясною. Бо вясна, гэта заўжды абнаўленне. І нічога што яна можа наступіць і летам. Чыстыя воды зносяць бруд. Пачуцці даюць надзею душы.

 

Вясна

Вясна прыйшла і ёсць надзея,
Што ўсё вакол зазелянее,
А сонца дасць цяпла так многа,
Што выйдуць людзі на разлогі.

І пацяплее ў іх душах –
Няма другіх ужо аддушын –
Як толькі радавацца прыродзе,
Як адраджацца яна можа.

Вось тут слабейшы чалавек,
Хоць і жыве не першы век.
У трывожным сне яго душа
І доўга цягнецца зіма.

Але вясна заўжды наступіць
Як у прыродзе, так і ў душах,
І змые снег халодны, лёд,
З вяршынь ў нізіну, у разлог.

І будзе талы снег патокам:
Заўжды ў распуціцу нялёгка
Ісці насупраць вельмі цяжка,
Устаяць тут трэба – не прапасці.

І будзе снег і дождж яшчэ,
Гразі і смецця нанясе,
І замарозіць і растане,
Але ж вясна заўжды настане.

Наступіць потым час сяўбы
І першай добрай баразны;
Да іх патрэбна рыхтавацца
І добра разам увіхацца.

І будзе ажываць душа
Ад добрых спраў і ад цяпла,
І ад вясны будзе надзея,
Што ўраджай потым паспее.

2003г.


СОН

Прысніўся мне тут дзіўны сон,
Што чуецца аднекуль гучны звон.
А мы стаім на беразе патоку,
І ён мацнее – мы ні кроку –
Мокнуць ногі ўжо ў вадзе,
Чакаем, хтосьці к нам прыдзе
Нас ратаваць, вада ўсё прыбывае…

А на высокім беразе ракі
Мільгаюць кропкі – аганькі:
Там продкі нашыя стаяць
Ды ўсе разам нам крычаць:
“Не стойце, не чакайце,
Дзяцей вы зберагайце,
Будуйце дамбу, ідзіце ўгору,
Бо стане хутка яшчэ горай;
Рабіце нешта для выратавання”.
Шматкратна, мноствам галасоЎ:
“Ідзіце!”
Гучней патоку словамі: Рабіце!”
Што хутка ўсё заварушылісь
На нізкім беразе ракі,
Ды ратавацца пачалі!

Падобны б сон усім прысніўся,
Што вадой бруднай дом заліўся,
Крычалі продкі, гучаў звон:
“Ратуйце людзі свой вы дом!”
І каб прачнуўшысь, зразумелі:
Вось гэты сон для нейкіх дзеяў…
Што б такі сон штурхнуў усіх нас
Агульны дом наш ратаваць:
Мацаваць яго падмурак,
Дах – страху рабіць другую,
Каб быў прыгожы моцны дом,
Што БЕЛАРУССЮ мы завём!

Студзень 2015г.


МЫ – БЕЛАРУСЫ

Хто мы? Адкуль пайшлі?
Хтонашы продкі, як жылі?
І на якім абшары ў Еўропе?
Якія былі войны і прыгнёты?
Адкуль нашэсці ды навалы
І што ад гэтага змянялась?..

Дай, Божа, ўсім нам ачуняць,
Прыйсці да праўды і яе сказаць!..
Што мы – ліцьвіны – беларусы
Усё ж маем адрознянняў ад рускіх.
Што нацыя вялікая была
І свій складаны шлях прайшла;
Больш трыста год свабодны дух вітаў.
Статут – законаў звод – таму спрыяў?
Было і самакіраванне –
Той дэмакратыі празнанне.
І беларусам трэба ганарыцца,
Што ўнеслі ўклад немалы гістарычны
У развіццё, прагрэс сусветны –
Спіс беларусаў там адметны!

Павінны ганарыцца мы сабой,
Ды ствараць разам імідж свой,
Адкінуўшы навязанае нам,
Прывесці роднае ў належны стан.
Дык майма гонар, беларусы,
Майма смеласць уперад рухаць,
Майма мужнасць
Ісці ўсім дружна,
Разам змяняць краіну –
Бог дапаможа і дасць нам сілу!

1 студзеня 2015г.


СТАГОДЗЕ БНР

Зямельку нашу родную
Вякамі рвалі – рэзалі,
Ды полчышчы ўсе розныя
Праз нас хадзілі – бегалі.

І з захаду, з усходу
Знішчалі – разрывалі,
Такая была доля –
Спакою мы не зналі.

І вырвацца з тых пут
Даўно продкі хацелі,
Свабодным родны кут
Зрабіць намеры мелі.

Была такая спроба –
Ўтварэнне БНР;
Падзеяў прайшло многа –
Тым значны юбілей!

І сёння тыя мары
Нам свецяць з глыбіні,
Бо здзейсніліся з намі:
Свабоду набылі…

Тым першым патрыётам
Ад нас нізкі паклон,
Усіх павінны помніць –
Адкуль ідзе святло.

Мы самастойнасць маем:
Ад першай спробы іх,
Сто год вось адзначаем,
І гэта свята ўсіх.

Дык трэба разам сёння
Ахоўваць незалежнасць,
Дзяржаву самастойнай
Рабіць больш ад замежжа.

Утварэнне БНР
Ёсць наша з вамі дата –
За Беларусь цяпер
Згуртуе няхай свята!

Студзень 2018г.


ЖЫЦЦЁВАЯ ДАРОГА

Усё можна ў свеце супыніць,
Але не час, які бяжыць,
Бяжыць секундамі і днямі
І вымяраецца гадамі.
Праходзіць маладосць і сталасць,
Час хутка набліжае старасць…
Такі закон светаўтварэння,
Ён не дае тут паслаблення.
За час адпушчаны ў дарогу
Паспець патрэбна вельмі многа…

Дарога гэтая складана,
Каб адалець яе аддана
Патрэбна смела ў гору йсці,
У час павярнуць – не прапусціць –
Да самай значнай магістралі,
Якую продкі будавалі;
Цяпер будуем і вядзём
Праз лес, балоты, буралом,
Праз час стагодзяў, перашкоды
І гэты шлях цяжкі і доўгі.

Давайце разам дабудуем
Дарогу гэту, умацуем
Сваімі справамі, удзелам,
Рабіўшы гэта болей смела,
Не паасобку, разам, мужна,
Бы талакой , як колісь, дружна.
Так прывядзе наша дарога
У край свабодны, светлы, з Богам,
Спакон вякоў дзе ёсць наш дом,
Што Беларуссю мы завём!

Удзелам гэтым кожны з нас
Прыблізіць той жаданы час,
І разам зможам мы дайсці
Да лепшай долі ў жыцці.

22 студзеня 2019г.


ЦУД ЧАЛАВЕЧЫХ АДНОСІН

Жывём, працуем, дзяцей росцім,
І побач мноства ёсць людзей,
З якімі ўсімі шмат адносін,
Нябачных сувязей, падзей.

Дзяды, бабулі, бацькі, дзеці;
Яшчэ далейшая радня
І супрацоўнікі, суседзі,
З кім гэта сувязь нас вяла.

Сустрэчы, праца і дарога,
Застоллі, добрая размова…
Адносін розных вельмі многа
І роль у іх ні толькі слова.

А гэта тое, што хвалюе,
Узносіць можа да нябёс
І тое, што на нас працуе,
Што вырашае і наш лёс.

Вось гэта цуд і дар вялікі,
Які ў сабе людзі нясуць,
Стасункаў між сабой шматлікіх,
З якіх пацуцці і растуць:

Сумленне, гонар, наша годнасць,
Надзея, дружба і любоў,
Яскравасць, смеласць і пакорнасць,
Адданасць, воля і напор…

Цаніце якасці людскія,
Ва ўсім знаходзьце кампраміс…
Не будзьце злоснымі, ліхімі,
Бо гэта цягне толькі ўніз.

Знаходзьце радасць і дарыце,
То й і атрымаеце сабе;
Жывіце, цуды беражыце,
Якія Бог толькі дае!

Бо даражэй ўсяго на свеце
Ёсць вузы – сувязі людзей,
Што чалавека з чалавекам
Яднаюць, іх і робяць бліжэй!

Снежань 2015г.

Написать в рубрику "Гость"

Неверный ввод